Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Пляма беларускай саляркі ў латыскіх водах дасягнула 150 кілямэтраў


Радыё Свабода Паводле латыскіх экспэртаў, у басэйн Даўгавы ўжо трапіла каля 1,5 тоны беларускай саляркі. Як перадае нямецкае агенцтва DPA, Латвія зьвярнулася па дапамогу да Швэцыі і Эстоніі і чакае, што сёньня на месца прыбудуць выратавальныя брыгады з гэтых краінаў.

У выніку аварыі на беларускім нафтаправодзе ў раёне Бешанковічаў пры канцы мінулага тыдня пляма з беларускага дызэльнага паліва ў латыскіх водах дасягнула даўжыні 150 кілямэтраў і забрудзіла раку Ўлу -- прыток Даўгавы (Заходняй Дзьвіны). У размове з DPA кіраўнік латыскага экалягічнага агенцтва Віліс Авонціс заявіў: “Сытуацыя горшая за тую, якую чакалі, -- беларуская салярка працягвае трапляць у латыскі водны басэйн. Яе паток ніколькі не зьмяншаецца і дасягнуў гораду Екабпілс (на мяжы зь Літвой)”.

Паводле прадстаўнікоў экалягічнага агенцтва, гэта ўжо ня першы выпадак, калі ў Даўгаву трапляюць брудныя і шкодныя рэчывы з суседняй краіны. Як заявіў Віліс Авоцінс, “самае горшае, што ў Латвіі ня ведаюць, колькі часу працягнецца сытуацыя. Мы даслалі запыт у Беларусь і спадзяемся, што адказ дазволіць зрабіць нейкія прагнозы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG