Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смаленскай вобласьці разьбіўся аўтобус зь беларускімі турыстамі


Паводле БелаПАН Як паведамілі ў прэс-службе аддзяленьня ДАІ Смаленскай вобласьці, аварыя адбылася на 451-м кіляметры трасы Масква-Менск каля мытнага пункту. Кіроўца мікрааўтобуса "Mercedes Sprinter", які вёз з маскоўскага аэрапорта 10 грамадзян Беларусі, што прыляцелі з Эгіпту, ня справіўся з кіраваньнем і ўрэзаўся ў грузавік "МАН", прыпаркаваны на ўзбочыне дарогі.

38-гадовы кіроўца мікрааўтобуса і дзьве пасажыркі, 44-мі і 48-мі гадоў, памерлі на месцы.

Астатнія восем пасажыраў – пяць жанчын, два мужчыны і чатырохгадовая дзяўчынка – атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці і былі шпіталізаваныя ў Красьнінскую цэнтральную раённую лякарню.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Паводле папярэдняй вэрсіі, вадзіцель мікрааўтобуса заснуў за рулём.

Лекары паведамілі, што пацярпелыя беларускія турысты знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасьці. Сваякі пацярпелых плянуюць забраць іх дадому.
XS
SM
MD
LG