Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру сёньня – Івонка Сурвіла


Радыё Свабода Сёньня нашым госьцем пасьля 22-й гадзіны будзе старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, якая ўдзень адказала на пытаньні наведнікаў нашага сайту. У нашым апытаньні людзі скажуць, што ці хто, на іх думку, пагражае незалежнасьці Беларусі.

У "Начных досьледах" мы працягнем гутарку пра турызм – гэтым разам пра адпачынак замежнікаў у тых санаторыях Літвы, Латвіі, Расеі і Ўкраіны, якія належаць Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта Беларусі. Аляксандар Памідораў у перадачы "Гукапіс" працягне аповед пра беластоцкі гурт "Zero-85", а ў "Начной чытанцы" прагучыць заканчэньне апавяданьня Югасі Каляды "Жоўты аўтамабіль" з цыклю "Пакаленьне “Нуль”.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", у перадачы "Беларусы за мяжой" – пра тое, як беларусы ў ЗША і ў краінах Эўропы сьвяткуюць Дзень Волі, "Экспэртыза Свабоды", прысьвечаная плянам ўраду наконт інвэстыцыяў у беларускую эканоміку і адказы старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы на пытаньні наведнікаў нашага сайту.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў Інтэрнэце
XS
SM
MD
LG