Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: карная псыхіятрыя вяртаецца ў Беларусь


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Апазыцыяй у адпаведнасьці з савецкай традыцыяй ў Беларусі займаюцца таксама і псыхіятрычныя службы”, – піша “Gazeta Wyborcza” ў матэрыяле, прысьвечаным перасьледу ўдзельнікаў дэманстрацыі на Дзень волі.

Апошнімі днямі польскія мэдыі даволі шмат увагі надаюць падзеям у Беларусі – на Дзень волі паведамленьні зь Менску перадавалі ўсе вядучыя тэлеканалы і радыёстанцыі. Прэса і надалей працягвае камэнтаваць апошнія беларускія падзеі.

“Gazeta Wyborcza” зьвяртае ўвагу на тое, што акрамя звычайных ужо для Беларусі “канвэерных судоў” над актывістамі апазыцыі і пагрозаў на адрас яе лідэраў аб крымінальнай адказнасьці за масавыя акцыі, беларускія ўлады пачалі выкарыстоўваць таксама псыхіятрычныя службы.

“У адпаведнасьці са старой савецкай традыцыяй, за апазыцыю ў Беларусі ўзялася таксама і псыхіятрыя. Актывістку Маладога Фронту Крысьціну Шацікаву пасьля допыту у КГБ завезьлі ў псыхіятрычную клініку ў Магілеве – дзяўчына мяркуе, што там ёй падавалі наркотыкі”, – піша газэта.

Гл. таксама: • Хэльсынская фэдэрацыя: рэпрэсіі савецкага тыпу вяртаюцца ў СНД
XS
SM
MD
LG