Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Хведаруку прад''явілі абвінавачаньне


Любоў Лунёва, Менск Актывісту Маладога Фронту Змітру Хведаруку сёньня падчас допыту ў пракуратуры прад’явілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

З Хведарука сьледчыя ўзялі падпіску пра нявыезд. Крымінальную справу супраць "Маладога фронту" распачаў КДБ 4 лютага. У справе дапыталі некалькі дзясяткаў сяброў арганізацыі, некалькі чалавек маюць статус падазраваных. Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара года зьняволеньня і адбывае пакараньне ў шклоўскай турме.

Нагадаем, што Хведарук быў затрыманы ўвечары 22 сакавіка і арыштаваны на 5 сутак.

Глядзіце таксама:

У розных гарадох Беларусі працягваюцца допыты маладафронтаўцаў.

"Мы моладзь, якая гатовая несьці крыж за сваю краіну...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG