Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нас было ня так шмат, як хацелася. Але і ня так мала, як хацела ўлада....”


Валянцін Жданко, Менск Чарговая перадача сэрыі "Паштовая скрынка 111" Эфір 28 сакавіка 2007 году

Шматлюдныя шэсьце і мітынг, якія адбыліся 25-га сакавіка ў цэнтры Менску насуперак забароне уладаў – галоўная падзея апошняга тыдня, на якую зьвяртаюць увагу нашы слухачы ў сваіх лістах і тэлефанаваньнях на Свабоду.

Пачну сёньняшнюю размову з электроннага ліста, які даслаў Дзяніс Воранаў зь Менску. Ён піша:

“Нас было ня так шмат, як хацелася. Але і ня так мала, як хацела ўлада. Вядома, многія спалохаліся. У нас ва ўнівэрсытэце “страшылкі” пачаліся яшчэ некалькі тыдняў таму. Палохалі адлічэньнямі, пазбаўленьнем стыпендыі, кепскім разьмеркаваньнем... На многіх гэта паўплывала. Але не на ўсіх.

Асабіста я быў шчасьлівы, несучы ў руках бел-чырвона-белы сьцяг. Бо ў гэтыя хвіліны я адчуваў сябе па-сапраўднаму свабодным. Я ня памятаю таго часу, калі бел-чырвона-белы сьцяг лунаў над Домам Ураду і над рэзыдэнцыяй прэзыдэнта. Але ведаю, што такі час быў. Вельмі шкада, што нашы бацькі ня здолелі захаваць тое, што было здабыта ў першыя гады незалежнасьці. Няўжо яны не разумелі, якая гэта каштоўнасьць і як ёю трэба даражыць?”,--


-- напісаў у сваім электронным лісьце на Свабоду Дзяніс Воранаў зь Менску.

чытайце ўвесь тэкст перадачы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG