Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Януковіч: у Беларусі ідзе натуральны працэс дэмакратызацыі


Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч лічыць, што ў Беларусі ідзе натуральны працэс дэмакратызацыі й спадзяецца на тое, што ён будзе паскораны. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытаньні чальцоў камітэту замежных справаў Эўрапейскага парлямэнту ў аўторак у Брусэлі.

Кіраўнік украінскага ўраду таксама адзначыў, што гэты працэс зьвязаны з жыхарамі памежных з эўрапейскімі краінамі рэгіёнаў Беларусі, якія ведаюць, “якое жыцьцё ў гэтых краінах”, перадае ўкраінскі Інтэрфакс.

Віктар Януковіч лічыць, што працэс дэмакратызацыі шмат у чым залежыць ад самой Беларусі, беларускага народу. “Калі зьменіцца сістэма ўлады? Мы лічым, што ў найбліжэйшы час, а калі гэта будзе – цяжка сказаць, я не прадказальнік”, – заявіў Януковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG