Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня 27 сакавіка


Радыё Свабода .



“Ёсьць у нас казлы-правакатары — можаце даць гэтую фразу — якіх проста хлебам, травой не кармі, а дай магчымасьць панагнятаць абстаноўку ў краіне. У прэзыдэнта дастаткова шчыльны, напружаны графік, у яго практычна не бывае выходных. Ён сустракаецца з чыноўнікамі — і неабавязкова тут, на Карла Маркса, 38, і неабавязкова пад прыцэлам тэлекамэр”.



Кіраўнік прэзыдэнцкай прэсавай службы Павал Лёгкі наконт вэрсіяў прычыны доўгай адсутнасьці А. Лукашэнкі на экранах БТ.



“Харчовых перадачаў у нас не ўзялі, казалі, каб мы пра гэта забыліся, бо новы Адміністрацыйны кодэкс гэта забараняе — цяпер толькі тое, што там будуць даваць. Але, хто быў там, адразу скажа, што гэта немагчыма есьці нармальным людзям. А цяпер яшчэ і ўрэзалі пайку”.



Праваабаронца Ірына Тоўсьцік не змагла перадаць харчы арыштаваным апазыцыянэрам у менскую турму на вуліцы Акрэсьціна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG