Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Этна-гурт “Яр” прэзэнтаваў новую праграму


Севярын Квяткоўскі, Менск 27 сакавіка ў клюб “Графіці” прыйшлі паслухаць “Яр” як аматары беларускай музыкі, гэтак адмыслоўцы этна-мадэрновай музыкі, а таксама вядомыя беларускія музыкі: такія як Ігар Варашкевіч і Алег Хаменка.

Карэспандэнт: “У клюбе “Графіці” камэрная абстаноўка, бадай, няма выпадковых людзей. Усе тыя – хто цікавіцца беларускай этнічнай музыкай, беларускім фольк-мадэрнам. Пераважна гучыць беларуская мова сярод тых, хто прыйшоў. І зараз зьвяртаюся да адной зь глядачак:

Дзяўчына: “Мяне сюды прывяла файная атмасфэра, добрая музыка, прыемныя людзі. Канешне пост-дня-вольскі настрой. Працягваем сьвяткаваць Дзень Волі”.



Заснавальнік сучаснага беларускага фольк-мадэрну Алег Хаменка сочыць за новымі тэндэнцыямі ў музыцы, і прыязна адгукаецца пра творчыя экспэрэмэнты гурту “Яр”:

Хаменка: “Мне падаецца, што гэта цікавыя погляды. Прычым, яны разнастайныя. І канешне сама плыня фольк-мадэрну, яна пашыраецца. І гэта тая сучасная музыка, якая павінна быць у Беларусі, і займаць належнае месца. Мяркую, у яе значная і знакавая будучыня. І зь цягам часу адчуваю, што гэта ўсё сталее, і робіцца вельмі якасным”.

Вакалістка “Яру” Марыя Лагодзіч патлумачыла, што назву новай праграмы “Хоха” – яна пачула ў адной з народных песень:

Лагодзіч: “Радзінная песьня. Ёсьць дзьве вэрсіі. Альбо гэта імя – Хоха. Альбо гэта назва жанчыны, якая хрысьціць дзіця: “Прасілі Хоху пра хрысьціначкі, ня мела Хоха хвартушыначкі, пайшла Хоха да суседачкі, а прапрасіць хвартушыначкі…”

Творчасьць “Яру” Марыя Лагодзіч прэзэнтуе наступным чынам:

Лагодзіч: “Мы граем сучасны фольк. Бо апроч уласна фольку на базе этнічных песень мы ствараем аўтарскія кампазыцыі. Мы робім мікс сучаснасьці і традыцый”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG