Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява МЗС Славаччыны пра падзеі 25 сакавіка ў Менску


Радыё Свабода Міністэрства замежных справаў Славаччыны глыбока занепакоенае ціскам і запалохваньнем у Беларусі актывістаў апазыцыі, а таксама перашкодамі, якія чыніліся для акцыяў 25 сакавіка у Менску.

У заяве гаворыцца пра тое, што такія дзеяньні моцна кантрастуюць з дакляраваным жаданьнем беларускіх уладаў разьвіваць і паглыбляць адносіны з Эўразьвязам ды не дазваляюць беларускім грамадзянам удзельнічаць у эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва.

Павага да правоў чалавека й асноўных свабодаў, выкананьне патрабаваньняў Эўразьвязу ў справе дэмакратызацыі – гэта пачатковая ўмова для нармальнага супрацоўніцтва з ЭЗ, у тым ліку са Славаччынай, гаворыцца ў заяве.

МЗС Славаччыны чакае ад уладаў Беларусі вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку прафэсара Аляксандра Казуліна, павагі да свабоды слова, свабоды сходаў і правоў прафсаюза, а таксама зьменаў выбарчага заканадаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG