Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру Свабоды – Алена Гапава


Радыё Свабода Анонс "Начной Свабоды" 27 сакавіка.

Сёньня госьцяй нашага эфіру пасьля 22-й гадзіны будзе дырэктарка Цэнтру гендэрных даследаваньняў Эўрапейскага Гуманiтарнага Унiвэрсытэту Алена Гапава. У нашых апытаньнях мужчыны на менскіх вуліцах скажуць, ці хацелі б яны быць жанчынамі, а жанчыны на вуліцах Горадні адкажуць на пытаньне, ці хацелі б яны быць мужчынамі.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра спробы прывабіць замежных турыстаў у Беларусь. Аляксандар Памідораў у перадачы "Гукапіс" працягне аповед пра беластоцкі гурт "Zero-85", а ў "Начной чытанцы" прагучыць апавяданьне Югасі Каляды з цыклю Пакаленьне “Нуль”.

Пасьля 23-й гадзіны – "Падарожжа Свабоды" ў мястэчка Івянец Валожынскага раёну, у перадачы "Беларусы за мяжой" – пра тое, як беларусы ў ЗША і ў краінах Эўропы сьвяткуюць Дзень Волі, прагучыць агляд Вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", а ў "Вольнай студыі" – гутарка з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў iнтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG