Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Валянцін Акудовіч


Радыё Свабода 29 сакавіка ад 09.00 да 10.00 на пытаньні слухачоў Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць філёзаф, літаратар Валянцін Акудовіч.

Аўтар кнігі “Мяне няма” нарадзіўся ў 1950 годзе, у мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне. Працаваў экспэдытарам, токарам, вартаўніком, служыў у войску – узнагароджаны мэдалём “За воинскую доблесть”. Альпініст, майстар спорту па турызму. Закончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Аўтар шматлікіх кніг, артыкулаў, літаратурных ініцыятываў і спрэчных заяваў. Вось адна зь іх:

– Беларус – гэта ад пачатку трагічны чалавек. Калі заўгодна, ён і нарадзіўся з духу трагедыі. І таму ягонае існаваньне заўсёды было спрэс праблематычным. Але з чаго яшчэ, як ня з духу высокай трагедыі можа паўстаць воля ды супраціў свайму нямілажальнаму кону?

Пытаньні Валянціну Акудовічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).
XS
SM
MD
LG