Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІЧБА ДНЯ: 1000 эўра за інфармацыю пра зьніклую мэмарыяльную дошку


Радыё Свабода 1000 эўра ўзнагароджаньня абяцае пасол Нямеччыны ў Беларусі Марцін Гэкер за інфармацыю, якая паспрыяе вяртаньню бронзавай мэмарыяльнай дошкі ў памяць габрэяў Брэмэну, зьнішчаных у менскім гета.

10 сакавіка стала вядома аб зьнікненьні бронзавай мэмарыяльнай дошкі, усталяванай у 1993 годзе прадстаўнікамі габрэйскай грамады Брэмэну на фасадзе дому № 13 па вуліцы Гарадзкі вал у Менску. Дошка была ўсталяваная ў памяць 450 брэмэнскіх габрэяў, дэпартаваных у 1942 годзе зь Нямеччыны ў Беларусь і забітых у менскім гета.

Па факце зьнікненьня дошкі Саюз беларускіх габрэйскіх грамадаў 12 сакавіка зьвярнуўся з заявай у міліцыю Маскоўскага раёну сталіцы.

Паводле міліцыі, цягам месяца будуць высьвятляцца абставіны зьнікненьня мэмарыяльнай дошкі. “Інтэрфакс” са спасылкай на крыніцы ў гарадзкой управе міліцыі перадае, што асноўная вэрсія – выкраданьне з мэтай продажу на лом у пункт прыёму каляровых мэталаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG