Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Хрол абяцае расейска-беларускі самалёт


Уладзімер Глод, Менск Намесьнік Паўла Барадзіна ў сакратарыяце так званай саюзнай дзяржаве сёньня паведаміў, што пачалося стварэньне беларуска-расейскага пасажырскага самалёта на 16 пасажыраў.

“Пабудаваная ўжо ягоная мадэль, праведзеныя першыя гідрадынамічныя выпрабаваньні”,– зазначыў спадар Хрол.

Васіль Хрол таксама сказаў, што аналягі такіх самалётаў пакуль існуюць толькі ў Заходняй Эўропе. На ягоную думку, новы апарат “дазволіць эканоміць час грамадзянам саюзнай дзяржавы”.
XS
SM
MD
LG