Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастаўкі беларускага цукру ў Расею пакуль не аднавіліся


Уладзімер Глод, Менск Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў сёньня паведаміў, што пастаўкі беларускага цукру на расейскі рынак, нягледзячы на падпісанае ў мінулую пятніцу пагадненьне, яшчэ не пачаліся.

Паводле дыплямата, графік паставак пакуль узгадняецца. Спадар Сурыкаў падкрэсьліў, што ў Расею сёлета паступіць толькі 180 тысяч тон цукру зь Беларусі.

Павелічэньня гэтай колькасьці ня будзе, патлумачыў на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай так званаму дню яднаньня Беларусі й Расеі, расейскі амбасадар:

“Калі мы дагэтуль не пабудавалі адзінай саюзнай дзяржавы з адзінай эканамічнай прасторай, а зьяўляемся юрыдычна рознымі дзяржавамі, дык цяпер агульная замежная палітыка Расейскай Фэдэрацыі такая — пераход у дачыненьнях з усімі краінамі на рынкавыя ўмовы. І мы дзейнічаем выключна ў гэтым кантэксьце”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG