Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хакейны клюб зь Берасьця адмовіўся гуляць у чэмпіянаце Расеі


Радыё Свабода Берасьцейская каманда “Будаўнік”, што гуляе ў хакей на траве, вырашыла спыніць удзел у адкрытым першынстве Расеі сярод калектываў супэрлігі.

У гэтых спаборніцтвах берасьцейскія хакеісты выступалі апошнія гады й былі неаднаразовымі прызэрамі чэмпіянату.

Але, як паведаміў дырэктар клюбу “Будаўнік” Яўген Прыступа, фінансавыя выдаткі штогоду істотна павялічваліся, а арганізацыя спаборніцтваў заставалася на нізкім узроўні — і гэта не стымулявала падвышэньня майстэрства маладых гульцоў.

Акрамя таго, беларуская каманда мела шмат прэтэнзіяў да судзейства чэмпіянату, бо гульні абслугоўвалі выключна расейскія арбітры.

З увагі на гэтыя абставіны наймацнейшы беларускі клюб у хакеі на траве вырашыў адмовіцца ад удзелу ў расейскім чэмпіянаце.

Рыхтавацца да адказных міжнародных спаборніцтваў берасьцейскі “Будаўнік” зьбіраецца ў турнірах, дзе гуляюць каманды Ўсходняй і Заходняй Эўропы.
XS
SM
MD
LG