Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску судзяць грамадзкіх актывістаў


Радыё Свабода Дзяніс Карноў і Ўладзімер Шыла былі затрыманыя ўвечары 23 сакавіка. Абодвух зьвінавацілі ў дробным хуліганстве — лаянцы, а Ўладзімера Шылу таксама ў супраціве работнікам міліцыі.

Дзяніса Карнова 27 сакавіка судзілі другі раз запар. 23-га чысла міліцыянты пазванілі ў кватэру, абвінавацілі ў бруднай лаянцы проста на парозе. У той жа дзень адбыўся разгляд справы, актывіст атрымаў дзьве базавыя велічыні штрафу — 62 тысячы рублёў.

Не пасьпеў Дзяніс Карноў выйсьці з залі суду, як ізноў быў зьвінавачаны ў бруднай лаянцы, і правёў за кратамі двое сутак.

27 сакавіка чарговы прысуд — ізноў дзьве базавыя велічыні штрафу.

Уладзімер Шыла — бацька вядомых салігорскіх моладзевых актывістаў Ільлі ды Івана Шылаў. 23 сакавіка побач з крамай на яго кінуліся двое ў цывільным. Далей распавядае Ўладзімер Шыла:

“Рэч у тым, што я зрабіў нечаканы для іх ход. Я заскочыў у краму, дзе стаіць сыстэма відэаназіраньня. Але на суд прынесьлі даведку, што ў гэты вечар сыстэма відэаназіраньня не працавала”.

Уладзімер Шыла апавядае, што па зьяўленьні людзей у цывільным пасьпеў затэлефанаваць сыну Ільлю:

“Калі я амаль выйшаў у падсобнае памяшканьне, адзін зь людзей у цывільным зьбіў з ног Ільлю й пачаў яго біць нагамі. Натуральна, я пачаў бойку. У мяне была вельмі вялікая матывацыя — бараніць свайго сына”.

Паводле Ўладзімера Шылы, судовае разьбіральніцтва зацягнулася, бо ў справе шмат супярэчлівых сьведчаньняў міліцыянтаў:

“Я ў судзе ўсё гэта распавёў. А рэч у тым, што калі складалі пратакол, Ільля і людзі ў цывільным нібыта кудысьці зьніклі. Але ў судзе нечакана людзі ў цывільным зьявіліся, і пачалі сьцьвярджаць, што яны былі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG