Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Менску людзі ўсе чакаюць пераменаў"


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 27 сакавіка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Анатоль Сахаруша, Бярозаўскі р-н: “Прывітаньне. Я быў удзельнікам шэсьця ад Дзяржаўнага цырку да Акадэміі навук, і калі ў полі зроку зьяўляўся Паўлючэнка, калёна тысячамі галасоў скандавала: “За-бой-ца! За-бой-ца!” Пачуць такое ў свой адрас страшна і жахліва. Мне здаецца, нармальны чалавек са здаровай галавой звар’яцеў бы”.

(v0327-03) Спадар: “І што далей, шаноўны лідэр? Вядзі ліцьвінаў на парад! Няхай у Бацькі выб’е фідэр, І цемра вернецца назад. Няхай убачаць партызаны, Хто будзе класьці ў штаны Ці вораг партыі прызнаны, Ці пралетарый сатаны. Затым няхай і пад шарманку На плошчы ладзяць зноў гулянку. І камсамол на пераменах Хоць аджымаецца на членах”.

Спадар: “Хачу сказаць, што вось увесь час кажуць, што прэзыдэнт дрэнны. Мяне цікавяць людзі сталага ўзросту, якія ўсё выказваюцца, што ўсё дрэнна. Ну, моладзь Бог зь ёю. Але чаму гэта кажуць старыя людзі, сталыя людзі, такія, як я. Яны кажуць, што “нам жыць дрэнна, нас нечым крыўдзяць”. Не, здаецца, ні чым нас ня крыўдзяць. Я ня ведаю…Вашу перадачу я слухаю і ноччу, і раніцай, калі ёсьць час. Я не магу зразумець, чаму так адбываецца. Ці Мілінкевіч езьдзіць за грашамі і ён іх адпрацоўвае. Прабачце, калі я Вас пакрыўдзіў”.

Спадар: “Я езьдзіў на дзень сьвяткаваньня ў Менск на Дзень Волі. І кажуць, што ўсе не дайшлі да гэтай плошчы Кастуся Каліноўскага. Але я даехаў, мяне завезьлі на таксі. Дзякуй ім, тым таксістам. І нас там было пяць чалавек, пакуль не пабачылі гэтыя ў чорнай вопратцы, амапаўцы, і вывелі нас туды, дзе знаходзіцца рэстаран Макдональдс. І мы там на лаўцы чакалі сваіх апазыцыянэраў, але іх там перахапілі і мы так і засталіся. І дзьве гадзіны пэнсіянэры праводзілі свой мітынг – 10 чалавек нас было. Але я так зразумеў, што ў Менску людзі ўсе чакаюць пераменаў. І яшчэ я застаўся задаволеным, што ў Менску ў асноўным усё напісана па-беларуску. Жыве Беларусь!”

Слухач: “Цяперашняя апазыцыя ня мае ніякай пэрспэктывы. Ну, няхай 20 тысяч прыйшлі, там больш гледачоў было. Міліцыя кажа, што 3 тысячы… Ёсьць жа мільёны, якія прагаласавалі за Лукашэнку. Што такое 3-5 тысяч?! Гэта наагул нічога. Гэта сьведчыць пра тое, што ніякага аўтарытэту няма. Проста дзяўчынкі, хлопчыкі паскакалі… Няма пэрспэктываў у апазыцыі. А яшчэ сьмяшней, калі Мілікевіч ці Лябедзька кажуць, што яны нейкую перамогу атрымалі. У Чым?! Яны ня могуць рэалістычны ацаніць, што лухтой займаюцца. Я за тое, каб была апазыцыя, каб людзі з павагай ставіліся, з разуменьнем. Трэба, каб слушна і без парушэньня парадку правялі тое, што трэба, выказалі тое, што трэба. Вось што трэба насамрэч. А гэта што? Дзеці скачуць, бабулі героямі называюць гэтых дзяцей. А другая кажа, што выйшлі на плошчу, а Лукашэнка ім паесьці ня даў. Варта сьмеху. Як не сорамна? Перад усім сьветам сорамна, што яны за размовы вядуць”.

Спадар: “Я паслухаў, што сказаў Мілінкевіч і Лябедзька пра гэтую мітусьню. Яны сказалі, што яны дабіліся таго, што яны не пайшлі на Бангалор, а зрабілі так, як яны хацелі. І гэта задача? І гэта ідэйнасьць? Гэта палітыка?! Я памятаю, быў на мітынгах, якія арганізоўваў Ельцын. Там зьбіраліся дзесяткі тысяч масквічоў. І ён спакойна, ціха тлумачыў. Там, дзе дазволілі. Ён яшчэ ня быў прэзыдэнтам. Ён казаў па справе. Казаў, што трэба рабіць. І яго абралі прэзыдэнтам. Лёзунг скралі, што за незалежнасьць выступаюць. Дарэчы, плошчы і вуліцы Незалежнасьці зьявіліся і ў Расеі ў розных гарадах. Хто ад каго незалежны? Дзе акупанты? Рэспубліка наша стала незалежнай і кропка. І хто ў каго скараў? Больш лёзунгаў няма ў апазыцыі”.

Спадар: “Прааналізаваўшы ўсе тыя дробязі, што адбыліся ў нядзелю, я хацеў бы зьвярнуцца да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Аляксандр Рыгоравіч, здувайце пылінкі з так званай апазыцыі. Яны працуюць на ўрад і на Вас. Усе іх дзеяньні скіраваныя на падтрыманьне існуючага ладу, які мы маем цяпер. У іх ці правакатар нейкі ёсьць, ці яны зграя дурняў, якія не разумеюць, што яны робяць і як яны кампрамэнтуюць і сябе, і свае справы. Яны заганяюць у кут усё добрае, што магло б квітнець. Канечне, патрэбна крытыка, патрэбна апазыцыя канструктыўная, трэба ставіць пытаньні, таму што ёсьць чыноўніцкае засільле і іншыя праблемы. Але апазыцыя, хоча яго таго ці не, працуе на Вас. Здувайце зь яе пылінкі. Яны самыя адданыя Вашы памагатыя. І можна ва ўсім сьвеце паказаць: глядзіце, у нас 200-300 чалавек апазыцыянэраў, а астатнія дзеці, іх ня трэба ўлічваць, яны змаглі прайсьці па гораду. І да Паўлючэнкі зьвяртаюся. Дайце ім. Каб яны пахадзілі з раніцы да вечара па праспэкту”.

Спадар: “Дарагія людзі, толькі што са сьлязьмі на вачах слухаў аповяд Крысьціны Шацікавай аб катаваньнях у засьценках КДБ. Гэта нішто іншае, як палітычны сатанізм, які квітнее ў гэтай краіне, носьбітам якога зьяўляецца наша ўлада, бо жыве пад сатанінскім лёзунгам: “Я ёсьць праваслаўны атэіст”. Я хачу спытацца ў сьветароў і каталіцкіх, і праваслаўных, і мусульманскіх – усіх, хто верыць у Бога. няўжо ж Вы не растлумачыце людзям, што сатанізм можа быць зьвергнуты ў гэтай краіне толькі пры дапамозе малітвы. Дык давайце ж усе разам, ва ўсіх цэрквах закажам малебны, будзем прасіць Бога, каб Бог сатанінскую ўладу, якая катуе дзяўчат, зьнішчыў”.

Спадарыня: “Адзін радыёслухач спрабаваў пераканаць, што Лукашэнка перайграў апазыцыю. Няма ў Лукашэнкі нічога за душой, чым ён бы здолеў перайграць. Ні козыраў, ні ідэй. Прапанаваць беларускаму народу ён ужо нічога ня можа. Ён, як выціснуты лімон, пусты для Беларусі чалавек. Адзінае, што ён абараняе, – гэта народную кармушку, які ніяк ня хоча пакінуць. І ўсе тыя, хто перасьледуе моладзь, хто на мітынгах зьбівае людзей, таксама б’юцца за кармушку. Арышты ні з чым не вінаватых людзей даюць уладзе ў выглядзе штрафаў магчымасьць папаўняць сямейныя бюджэты. Сёлета на мітынгу 25 сакавіка ні Мілінкевіч, ні Вячорка не трымалі ў руках зброю, палкі, а іх вінавацяць у парушэньні грамадзкага парадку. Яны тым самым знайшлі крыніцу, каб папоўніць сямейны бюджэт, спагнаўшы зь іх вялізны штраф”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG