Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыца: сям’я сябра Партыі БНФ скардзіцца ў пракуратуру


Вячаслаў Кулік, Менск Жанна Пуціцкая – жонка старшыні Рэчыцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Валер’я Пуціцкага – зьвярнулася са скаргай ў мясцовую пракуратуру.

“Я буду дамагацца справядлівасьці ў адміністрацыйнай справе майго мужа. 26 сакавіка ён быў асуджаны на двое сутак арышту паводле фальшаваных зьвестак", – паведаміла сёньня Радыё Свабода спадарыня Пуціцкая.

Паводле словаў заяўніцы, вечарам 23 сакавіка невядомы напаў на Валерыя Пуціцкага ля дзьвярэй ягонай кватэры. Жанне Пуціцкай удалося запалохаць нападніка крыкамі “Пажар, пажар!”, на які выбеглі суседзі.

“Я заўважыла непадалёку міліцэйскі аўтамабіль, у бок якога пабег злачынец. Кінулася да тэлефона, набірала нумар 02. Але цягам 30 хвілінаў сувязь была немагчымай”.

У пракуратуры Рэчыцкага раёну Радыё Свабода паведамілі, што заяву Жанны Пуціцкай разгледзяць на працягу месяца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG