Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад нацыянальнай зборнай запатрабуюць 15-17 алімпійскіх мэдалёў


Уладзімер Глод, Менск На летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году, якія пройдуць у Пэкіне, перад Нацыянальнай зборнай Беларусі пастаўлена задача быць у першай дваццатцы краінаў. Пра гэта сёньня паведаміў намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Дзьмітры Шычко на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай 500 дням, што засталіся да адкрыцьця Алімпіяды.

На думку Дзьмітрыя Шычко, 10 мацнейшых краінаў, сярод якіх, Расея, ЗША, Кітай, Нямеччына, здолеюць атрымаць у Пэкіне больш за палову ўсіх -- 606 -- узнагарод. На долю яшчэ 190 краінаў, сярод якіх і Беларусь, застанецца меншая палова.

Адказваючы на пытаньне "Свабоды", колькі мэдалёў плянуюць заваяваць у Пэкіне беларускі алімпійцы, намесьнік міністра спорту адказаў:

"Каб быў у першай дваццатцы, трэба ўвайсьці ў мэдалёвы дыяпазон 15-17 узнагародаў".

На трох апошніх летніх алімпіядах зборная Беларусі мела адпаведна 15, 17 і 15 мэдалёў.
XS
SM
MD
LG