Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: актывіст АГП пакараны штрафам й асуджаны на 5 сутак


Вячаслаў Кулік, Менск Уладзімер Кацора атрымаў штраф у пяць базавых велічыняў (135 тысячаў) нібыта за хуліганства і арышт на пяць сутак за тое, што не зьявіўся своечасова па позьве ў міліцыю.

Судзьдзя Кострыкаў прызнаў падсуднага вінаватым у парушэньні двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу.

Уладзімера Кацору затрымалі ўчора і зьмясьцілі ў ізалятар.

18 сакавіка ўвечары, калі У.Кацора вяртаўся дадому, на яго напалі двое незнаёмцаў. Яны перасьледавалі грамадзкага актывіста да самай кватэры.

У.Кацора напісаў заяву, што супраць яго была ўчыненая правакацыя. Незнаёмцы таксама падалі заяву ў міліцыю.

Пачынаючы ад 20 сакавіка за кватэрай актывіста АГП было ўсталяванае вонкавае назіраньне. Міліцыянты прыносілі позвы, каб Уладзімер Кацора зьявіўся нібыта па ягонай заяве наконт правакацыі 18 сакавіка. У міліцыю Кацора не пайшоў, бо з’ехаў у Менск на сьвяткаваньне Дня Волі.
XS
SM
MD
LG