Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Анышкевіч:”Лукашэнка будзе вымушаны ўрэшце адказаць Мілінкевічу”


Радыё Свабода, Менск Віцэ прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч заявіў, што прыехаў у Менск на сьвяткаваньне 25 сакавіка, каб выказаць сваю падтрымку беларускай апазыцыі ў барацьбе за дэмакратыю. “Гэта падтрымка ад усёй Эўропы”, — сказаў Я.Анышкевіч у інтэрвію “Нашай ніве”.

“У Эўразьвязе, асабліва ў Эўракамісіі, ёсьць такое адчуваньне, што зь Беларусьсю трэба мець дыялёг. Праблема ў тым, каб гэтым дыялёгам не легімітызаваць беларускія ўлады. Я мяркую, што пазыцыя Эўропы ў дачыненьні да Беларусі, мусіць быць падобнай да колішніх дачыненьняў між Эўропай і Польшчай часоў «Салідарнасьці». Вынікам гэтага дыялёгу стала паступовае зьмякчэньне камуністычнага рэжыму ў Польшчы і яго далейшае падзеньне. Калі Аляксандар Мілінкевіч напісаў ліст Лукашэнку, то апазыцыя прадэманстравала сваю гатоўнасьць да дыялёгу. Мяне не зьдзівіла, што ваш кіраўнік яшчэ не адказаў на ліст, але ўрэшце ён будзе вымушаны гэта зрабіць. Зараз жа Эўропа мусіць найперш падтрымліваць незалежныя грамадзянскія і палітычныя структуры Беларусі”, — сказаў Я. Анышкевіч.

Адносна выкананьня беларускімі ўладамі 12-ці патрабаваньняў Эўразьвязу, Я.Анышкевіч сказаў, што “пакуль няма ніякіх прыкметаў, што Беларусь сапраўды гатовая выканаць гэтыя пункты”.Спадар Анышкевіч таксама заявіў: “Тое, што Беларусь будзе дэмакратычнай — гэта непазьбежнасьць. І я спадзяюся, што гэта здарыцца вельмі ўжо хутка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG