Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве заўтра абвесьцяць прысуд Ігару Ледніку


Радыё Свабода У Барысаве сёньня пачаўся суд над актывістам прадпрымальніцкага руху Ігарам Леднікам, які быў затрыманы ўвечары 24 сакавіка.

Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве – бойцы з невядомым. Як паведаміла "Свабодзе" барысаўская праваабаронца Марына Статкевіч, на паседжаньні выявілася, што другога ўдзельніка канфлікту міліцыянты не затрымалі – той нібыта “бясьсьледна” зьнік.

Спадар Леднік лічыць здарэньне “правакацыяй”, якая мела на мэце яго “ізаляцыю” у Дзень Волі. Абвяшчэньне рашэньня суду заплянавана на 27 сакавіка.
XS
SM
MD
LG