Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыі кіраўнікоў Эўразьвязу на арышты напярэдадні і падчас Дня Волі


Радыё Свабода Камісар Эўразьвязу ў міжнародных справах Бэніта Фэрэра-Вальднэр зьвярнулася да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць затрыманых напярэдадні і падчас акцыі 25 сакавіка.

Б.Фэрэра-Вальднэр: "Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх тых, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказваньне сваіх поглядаў".


“Я расчараваная паведамленьнямі аб арыштах, якія адбыліся ў Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка ў Мінску. У той дзень шматлікіх мірных дэманстрантаў запалохвалі і не дазвалялі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх тых, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказваньне сваіх поглядаў".

З нагоды гадавіны 25 сакавіка старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ізноў нагадаў пра прапанову Эўразьвязу Беларусі пачаць поўнае партнэрства на аснове павагі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона:

"Я цешуся, што нашае пасланьне было шырока падтрыманае дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі, і я запрашаю беларускія ўлады таксама сур’ёзна разгледзець нашу прапанову і ініцыяваць працэс дэмакратызацыі, якая неабходная іх народу і якой ён патрабуе”.
XS
SM
MD
LG