Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Чавэс: “Сёньня гэта можа быць Іран, заўтра – Беларусь, Вэнэсуэла...”


Радыё Свабода Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, выступаючы ўчора з традыцыйным нядзельным тэлезваротам, заклікаў не дапусьціць нападу Злучаных Штатаў на Іран. “Сёньня гэта можа быць Іран, заўтра гэта можа быць Беларусь, Вэнэсуэла ці любы іншы, каго яны ня любяць”, – сказаў вэнэсуэльскі прэзыдэнт.

Уга Чавэс таксама паведаміў, што Каракас прапрацоўвае пытаньне аб закупцы ў Беларусі сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы пазытыўна ацаніў ваенна-тэхнічныя сувязі Венесуэлы зь Беларусьсю і Кітаем. Закупкі ўзбраеньняў у гэтых краінах, як падкрэсьліў Чавэс, кампэнсуюць уведзенае ЗША ў траўні мінулага года эмбарга на экспарт зброі ў Вэнэсуэлу.

Нядаўна парлямэнт Вэнэсуэлы ратыфікаваў пагадненьне аб вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве зь Беларусьсю. Паводле старшыні парлямэнцкай камісіі па міжнародных справах Сауля Артэгі, яно прадугледжвае супрацоўніцтва "ў вытворчасьці, мадэрнізацыі, пастаўках беларускім бокам узбраеньняў для сухапутных сіл, ваеннай авіяцыі і супрацьпаветранай абароны".

Агавораны абавязацельствы пастаўшчыкоў па забесьпячэньні вэнэсуэльскіх пакупнікоў запчасткамі і сэрвісным абслугоўваньні вайсковай тэхнікі. Пагадненьне дазволіць весьці сумесную распрацоўку новых узбраеньняў, сродкаў сувязі і электронікі.
XS
SM
MD
LG