Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 97 затрыманых напярэдадні і падчас Дня Волі


Радыё Свабода 97 чалавек было арыштавана ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў часе падрыхтоўкі і сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. Сьпіс гэтых асобаў падае штаб Аляксандра Мілінкевіча --> http://by.milinkevich.org/data/ic_1/91976/ .

Паводле начальніка менскай міліцыі генэрала Анатоля Куляшова “ніводзін чалавек, які браў удзел у акцыі 25 сакавіка, ня быў затрыманы”.

Разам з тым ён нагадаў, што яшчэ на мінулым тыдні была распачатая крымінальная справа паводле факту падрыхтоўкі да беспарадкаў падчас акцыі 25 сакавіка і, паводле генэрала Куляшова, некалькі чалавек ужо затрыманыя ў межах гэтай крымінальнай справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG