Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкага актывіста арыштавалі на двое сутак


Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацкім гарадзкім судзе слухалі адміністрацыйную справу грамадзкага актывіста Валера Шаўчэнкі.

Спадар Шаўчэнка быў затрыманы 24 сакавіка а 23-й гадзіне ля пад’езда свайго дому. Яго абвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку і нецэнзурнай лаянцы.

Заслухаўшы сьведкаў-міліцыянтаў, суд пастанавіў арыштаваць В.Шаўчэнку на двое сутак. Паколькі ад часу затрыманьня грамадзкі актывіст знаходзіўся ў камэры папярэдняга зьняволеньня, сёньня а 23-й гадзіне ён мусіць выйсьці на волю.
XS
SM
MD
LG