Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Дырэктар-карэспандэнт зарэгістраванага ў Менску прадстаўніцтва тэлекампаніі НТВ Аляксандар Ступнікаў пазбаўлены акрэдытацыі”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 26 сакавіка ў розныя гады мінулага.

“Беларуская Крыніца” на гэтым тыдні 1927 году адзначае: “Кожны народ мае ў сваім жыцьці часіны, да якіх, казаў-бы расьліна да сонца, заўсёды зварачваецца, заўсёды імкнецца. Такой часінай для Беларускага народу зьяўляецца дзень 25 сакавіка. У гэты дзень 1918 году ў сэрцы Беларусі, у Менску, Беларусь была абвешчана Вольнай Незалежнай Рэспублікай. Гэтага гістарычнага акту даканала Рада Беларускай Рэспублікі, якая паўстала са Усебеларускага Зьезду ў Менску 1917 году, у сьнежні, на якім былі прадстаўнікі з усіх куткоў Беларусі лікам да 2 тысяч чалавек”.

На старонках “Большэвіка Палесся” ў 1937 годзе нехта Р.Зайчык піша: “35 вучняў Капаткевіцкай яўрэйскай няпоўнай сярэдняй школы рэгулярна займаюцца ў гуртку СПХА. Усе яны авалодалі супроцьгазам, вінтоўкай і азнаёміліся з асноўнымі атручваючымі матэрыяламі. У апошні час усе ўдзельнікі гуртка яшчэ больш узмацнілі сваю вучобу, каб к святу 1 Мая здаць нормы на значок СПХА”.

“Дырэктар-карэспандэнт зарэгістраванага ў Менску прадстаўніцтва тэлекампаніі НТВ Аляксандар Ступнікаў, грамадзянін Ізраілю, пазбаўлены акрэдытацыі, — паведамляе ў 1997 годзе “Рэспубліка”. — Згодна з заявай МЗС, Аляксандар Ступнікаў пазбаўлены акрэдытацыі ў сувязі з тым, што ў ягоных рэпартажах дапускаецца наўмыснае скажэньне інфармацыі пра падзеі ў Беларусі, а таксама зыходзячы з таго, што распаўсюд гэтых тэндэнцыйных матэрыялаў выклікае дэфармацыю грамадзкай думкі як у Беларусі, так і ў Расеі”.
XS
SM
MD
LG