Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаліся суды над затрыманымі моладзевымі актывістамі


Любоў Лунёва, Менск Паседжаньні адбываюцца ў судах Фрунзенскага, Цэнтральнага і Першамайскага раёнаў.

Суд Цэнтральнага раёну пакараў арыштам на 5 сутак Антона Піева і Аляксея Рубанава.

Пачаўся суд над грамадзянкай Украіны Настай Жылкавай. Яе затрымалі 24 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы. Наста паведаміла ў судзе, што міліцыянты адмовіліся патэлефанаваць міліцыянту і консулу. Наста распавяла "Свабодзе", што міліцыянты вельмі абразьліва выказваліся пра Ўкраіны і што да прысутнасьць украінскіх грамадзянаў у Беларусі.

У Фрунзенскім судзе будуць разглядаць адміністрацыйныя справы супраць Аляксандара Атрошчанкава, Тацяна Цішкевіч і Андрэя Ігнатовіча.

У Першамайскім судзе на разгляд справы Касі Галіцкай не прыйшлі сьведкі з боку міліцыі. Судзьдзя Юры Гарбатоўскі перанёс разгляд справы на заўтра, 27 сакавіка. Касю Галіцкую вызвалілі з-пад варты.
XS
SM
MD
LG