Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Скрабец падаў у суд на намесьніка старшыні гарвыканкаму


Уладзімер Глод, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец сёньня зьвярнуўся ў суд Першамайскага раёну Менску. Ён вінаваціць намесьніка старшыні сталічнага гарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова ў хлусьні й нядбайным выкананьні абавязкаў.

Сяргей Скрабец падаваў заяўку на правядзеньне 16 сакавіка ў парку Дружбы народаў мітынгу і рок-канцэрту ў абарону правоў вязьняў і іхных сем’яў.

У афіцыйным адказе, які падпісаў Міхаіл Ціцянкоў, адмову абгрунтавалі “правядзеньнем у гэты дзень заплянаваных загадзя мерапрыемстваў дзеля прыбіраньня і рамонту паркавага абсталяваньня”.

Аднак экс-парлямэнтар са спасылкай на восем сьведак сьцьвярджае, што ў той дзень ніякіх работаў у парку не праводзілі.

“Я лічу, што такі адказ парушыў мае правы, якія мне гарантаваныя Канстытуцыяй. Такі адказ ня мае ніякага абгрунтаваньня”, — заявіў Сяргей Скрабец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG