Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы заклікаў вызваліць затрыманых на Дзень волі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава МЗС Польшчы ў адмысловай заяве з нагоды сьвяткаваньня ў Менску Дня волі адзначае, што “успрымае з разчараваньнем інфармацыю пра рэакцыю беларускіх уладаў на мірную дэманстрацыю дэмакратычнай апазыцыі”.

“З прыкрасьцю адзначаем, што супраць дэманстрантаў была ўжытая сіла, арышты. Заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць затрыманых”, —гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

У часе дэманстрацыі ў Менску журналістку Польскага прэсавага агенцтва Бажэну Кузавіньску спэцназаўцы міліцыі некалькі разоў ударылі кулаком, нягледзячы на тое, што яна прад’явіла акрэдытацыю МЗС Беларусі.

Пацярпела таксама і дэпутатка Сэйму ад партыі Права і справядлівасьць Малгажата Гасеўска – яна прыехала ў Менск у якасьці назіраньніка.
XS
SM
MD
LG