Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сіўчыка выпусьцілі на волю


Любоў Лунёва, Менск Вячаслава Сіўчыка, які знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня, сёньня позна ўвечары адпусьцілі на волю. Яго затрымалі 24 сакавіка і дапыталі ў крымінальнай справе за падрыхтоўку масавых беспарадкаў.

Вячаслаў Сіўчык меў статус падазраванага ў гэтай справе. Апроч яго, у ізалятары па гэтай справе знаходзіліся Аляксандра Ясюк і Мікіта Красноў. Паплечнікі Сіўчыка лічаць, што ягонае затрыманьне было прэвэнтыўным захадам, каб не дапусьціць удзелу Сіўчыка ў Дне волі.
XS
SM
MD
LG