Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Рыжкоў: “Сёньня было крыху меней гвалту, чым звычайна”


Радыё Свабода Расейскія палітыкі – дэпутат Дзярждумы Ўладзімер Рыжкоў і лідэр Саюзу правых сілаў Мікіта Бялых, якія прыбылі ў Менск на Дзень волі, у размове са Свабодай выказалі ўдзячнасьць сваім землякам – прадстаўнікам расейскіх СМІ за вельмі актыўнае і аб’ектыўнае асьвятленьне сёньняшніх менскіх падзеяў. Гэта тычыцца Першага і Другога каналу Расейскага тэлебачаньня, радыё “Эхо Москвы”, якое кожную гадзіну перадавала рэпартажы зь Менску.

Паводле палітыкаў, падобная пільная ўвага прэсы – расейскай і заходняй - садзейнічала таму, што рэжым Лукашэнкі сёньня ўстрымаўся ад масавага гвалту. Пры гэтым расейскія назіральнікі далёкія ад таго, каб ствараць нейкую ідылічную карціну. Вось што сказаў Свабодзе Ўладзімір Рыжкоў:

“З праспэкту Незалежнасьці мы спрабавалі прайсьці на Кастрычніцкую Плошчу і сталі сьведкамі таго, як спэцназ і міліцыянты пачалі цясьніць мірных людзей. Я быў сьведкам, калі чатырох юнакоў спэцназ уцягнуў у свой ланцуг, як міліцыянты адбіралі ў людзей сьцягі і ламалі іх. Я ведаю, што найменей 40 чалавек былі затрыманыя напярэдадні акцыі ў розных гарадах Беларусі. Гаварыць, што Эўропа націснула на беларускія ўлады і таму акцыя прайшла мірна –гэта далёка ад аб’ектыўнасьці. На шчасьце, сёньня было крыху лепш, на шчасьце, сёньня было крыху меней гвалту, чым звычайна.

Калі год таму я быў у Менску як назіральнік за прэзыдэнцкім выбарамі, я ня змог сустрэцца з маім беларускім калегам Анатолям Лябедзькам. Ён быў арыштаваны. Ведаю, што зь лідэрамі беларускай апазыцыі гэта здараецца рэгулярна. Напэўна, сёньня ўлады хацелі прадэманстраваць Эўропе мірную абстаноўку і таму сёньня нікога не арыштавалі. Але ж... Я б ня стаў гаварыць пра тое, што сьвята прайшло ў дэмакратычнай абстаноўцы”, -- сказаў дэпутат расейскай Дзярждумы Ўладзімер Рыжкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG