Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане Дзень Волі адзначылі ўрачыстай імшой


Радыё Свабода У Лёндане старэйшая беларуская арганізацыя, Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі, наладзіла ўрачыстую імшу з нагоды Дня Волі. Пасьля набажэнства каля сотні сяброў арганізацыі правялі ўрачыстае паседжаньне і наладзілі сьвяточную вячэру.

Для нашага радыё зь Лёндану гаворыць старшыня сэктару Рады ў Вялікай Брытаніі спадар Павал Шаўцоў:

“Раніцай адбылося экумэнічнае набажэнства – грэка-каталікі і праваслаўныя маліліся разам за беларускі народ. Потым было ўрачыстае паседжаньне, гістарычны даклад, чыталі вершы Арсеньневай, абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі. Скончылася ўсё сьпяваньнем “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
XS
SM
MD
LG