Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адбыўся забег на лыжах па асфальце на “Кубак Лукашэнкі”


Павло Зуб''юк, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбыўся пэрфоманс “Кубак Лукашэнкі ў бегу на лыжах па асфальту”. Арганізоўвалі яго незалежныя грамадзкія актывісты – удзельнікі кампаніі “Беларуская вясна”, якая пачалася 14 сакавіка.

Паўтары дзясяткі чалавек удзельнічалі ў трох 100-мэтровых забегах, у фінальным забегу вызначыўся “Лепшы сярод лепшых”. Дыплём пераможцы яму ўручыў чалавек у масцы Лукашэнкі.

Акцыя сабрала вялікі натоўп цікаўных – каля сотні чалавек. Арганізатары задаволеныя: асноўнай мэты – паказаць украінцам абсурднасьць сёньняшняе беларускае ўлады – яны дасягнулі.











Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG