Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: міліцыянты перапынілі мітынг


Радыё Свабода У Магілёве міліцыянты праз пагрозы адміністрацыйным пакараньнем перапынілі стыхійны мітынг. Ён пачаўся на Савецкай плошчы перад будынкам мясцовага краязнаўчага музэю. Моладзь прыйшла да музэю, каб ускласьці кветкі і ўшанаваць магілёўцаў, якія 12 ліпеня 1918 году ўхвалілі абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі

Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі:

“Сабралася чалавек трыццаць, ля будынку абласнога краязнаўчага музэю. Усклалі кветкі. Некалькі чалавек выступілі, сказалі прамову. Потым падышлі міліцыянты і папрасілі ўсіх разысьціся”.

Па спыненьні акцыі міліцыянты запоўнілі Савецкую плошчу. У прылеглых да яе дварах стаялі машыны з спэцназаўцамі.

Тым часам міліцыянты Ленінскай управы Магілёва сканфіскавалі 70 асобнікаў новага выданьня “Магілёўскі час”. Пасьля прафіляктычнай гутаркі распаўсюднікаў адпусьцілі. Ці вернуць сканфіскаваныя асобнікі, вырашыць суд.
XS
SM
MD
LG