Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ і міліцыя затрымлівалі й арыштоўвалі апазыцыянэраў у рэгіёнах


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў рэгіёнах Беларусі супрацоўнікі КДБ і міліцыі працягвалі перасьледаваць актывістаў апазыцыі. Многіх падчас сьвяткаваньняДня Ворлі затрымалі, некаторыя апынуліся за кратамі.

У Горадні сябры розных грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў у Дзень Волі ўскладалі кветкі да знаку “На Грунвальд”, што побач з Калоскай царквой.

Сувязь з “Свабодай” падтрымліваў удзельнік падзеі Раман Юргель:

“Супрацоўнікі КДБ і спэцназу прыйшлі. Палкоўнік Чубанаў з аддзелу прафіляктыкі тут”.

“А хто зь сяброў з вамі?”

“Алесь Астроўскі — прафэсар. Мікола Воран. Дзяніс Івашын. Любоў Іванаўна Крупянская. І яшчэ трое маладых людзей”.

Паводле Рамана Юргеля, міліцыянты затрымалі восем чалавек і пад канвоем прывялі ў Ленінскі райаддзел унутраных справаў. Дзьве гадзіны тут трымалі 16-гадовага Максіма Рудкоўскага і 13-гадовага Рамана Пацалуева. Гутару з Раманам Пацалуевым:

“Ці ведаюць бацькі, што цябе затрымалі?”

“Не, ня ведаюць. Маці цяпер у вёсцы, а брат на працы, напэўна”.

“Ведаеш, якое сёньня сьвята?”

“Ведаю — Дзень абвяшчэньня незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі”, — кажа 13-гадовы Раман.

У Берасьці сёньня ў пастарунку апынуліся Зьміцер Шыманскі — старшыня гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, Юры Жыдовіч — таксама сябра БНФ і Антон Стасюк — сябра БСДП “Грамада”.

Нам удалося пагутарыць са Зьмітром Шыманскім:

“У Ленінскім РАУС мы цяпер знаходзімся. Затрымалі на вуліцы. Там праходзіла мерапрыемства. Сацыял-дэмакраты раздавалі газэту “Воля”. Віншавалі людзей са сьвятам — Днём Волі. Нас затрымалі. Цяпер міліцыянты нібыта чакаюць прадстаўніка аблвыканкаму, каб скласьці пратакол аб распаўсюджваньні недзяржаўнай друкаванай прадукцыі”.

На працягу дня Радыё Свабода паведамляла пра затрыманьні і арышты грамадзкіх актывістаў таксама ў Магілёве, Віцебску, Рэчыцы, Салігорску ды ў іншых гарадах Беларусі.

А вынікі маніторынгу Беларускага Хэльсынскага камітэту агучвае Алег Гулак:

“Паводле зьвестак з рэгіёнаў, сёньня больш як трыццаць чалавек затрыманыя. З розных прычынаў — адных абвінавачваюць нібыта ў зьдзяйсьненьні хуліганства, іншых — за арганізацыю несанкцыянаваных акцыяў. Ну вось сёньня тут на плошчы я сустракаў шмат людзей з рэгіёнаў. Яны кажуць, што пасьпелі зьехаць і таму пазьбеглі арышту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG