Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане адбудуцца спаборніцтвы на Кубак Лукашэнкі


Радыё Свабода Сёньня на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве стартуюць спаборніцтвы па лыжных гонках на асфальце на Кубак Лукашэнкі. Спартовае відовішча будзе праходзіць у рамках фэстывалю “Беларуская вясна”, які прысьвечаны гадавіне сакавіцкіх падзеяў у Менску.

Паводле арганізатараў -- шэрагу грамадзкіх арганізацыяў Украіны -- прызы пераможцам уручыць заснавальнік і лідэр у гэтым відзе спорту Аляксандар Лукашэнка. У спаборніцтвах на Кубак “Лукашэнка - 2007” запрошаныя прыняць удзел усе прыхільнікі гэтага спорту -- як прафэсіяналы, так і аматары.

Тым часам на шэрагу ўкраінскіх Інтэрнэт-форумах (korrespondent.net) з’явіліся наступныя выказваньні:

“цікава, ці сапраўды лыжнік дакоціцца да Ўкраіны”

“вядомы асфальтнік штогод праводзіць у сябе дома такія спаборніцтвы і, галоўнае, заўсёды выйграе”.

“ня дзіўна, бо ён пабудаваў гарналыжны курорт, дзе можна катацца ажно некалькі дзён у год”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG