Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію “Залатая літара” атрымаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў


Севярын Квяткоўскі, Менск Чацьверты год пісьменьнік Адам Глёбус уручае літаратурную прэмію за найлепшую кніжку году менавіта на Дзень Волі.



Заснавальнік прэміі тлумачыць: “У 2006 годзе найлепшай кнігаю стаў томік “Беларускі эратычны фальклёр”. Атрымліваецца, што трэба даваць прэмію беларускаму народу. Самая вартая кандыдатура на званьне народнага пісьменьніка — Уладзімер Арлоў. Кнігу вершаў Арлова “Паром празь Ля-Манш” я прачытаў з прыемнасьцю. Таму сваю “Залатую літару — 2006” я ахвярую Ўладзімеру Арлову”.

Пасьля кароткай цырымоніі ўручэньня пісьменьнікі далучыліся да калёны дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG