Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польская дэпутатка: беларуская апазыцыя ня хоча сутыкненьняў


Радыё Свабода Амбасада Беларусі ў Польшчы ў адмысловай заяве папярэдзіла дэпутатку польскага Сэйму Малгажату Гасеўскую — тая паехала ў Менск назіраць за сьвяткаваньнем Дня Волі. Амбасада Беларусі заявіла, што польская дэпутатка бярэ на сябе “адказнасьць за наступствы свайго правакацыйнага кроку”.

Амбасада адзначае, што “рэкамэндавала спадарыні Гасеўскай устрымацца ад паездкі ў Беларусь у сувязі зь яе дейнасьцю ў часе апошняга наведваньня Беларусі, якія былі ўмяшальніцтвам ува ўнутраныя справы незалежнай дзяржавы”. Спадарыныя Гасеўская разам зь іншымі дэпутатамі назірала за пратэстамі супраць вынікаў выбараў летась у Беларусі.

Малгажата Гасеўская сказала нашаму радыё, што ня ведала пра папярэджаньні амбасады:

“Спадзяемся, што дзякуючы нашай прысутнасьці будзе больш бясьпечна. У Менску я бачыла шмат жаўнераў. Нас пусьцілі ў Беларусь — і, можа, гэта сьведчыць пра тое, што вялікіх эксцэсаў ня будзе. Беларускія апазыцыянэры напэўна ня хочуць ніякіх сутыкненьняў, яны хочуць толькі адзначыць сьвята незалежнасьці”.
XS
SM
MD
LG