Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Днём Волі ў Менску ў рэжыме рэальнага часу назірае Нямеччына


Радыё Свабода Ад 11-й гадзіны ў Бэрліне пачне працаваць адмысловае інфармацыйнае бюро, і на сайце --> http://redaktion-march25.blogspot.com будзе перадавацца напроўставы інтэрнэт-рэпартаж зь Менску.

Праект арганізаваны пры падтрымцы Нямецка-беларускага таварыства пры Бундэстагу і Школы кіраваньня Hertie. Ягоная мэта — засяродзіць увагу нямецкай грамадзкасьці ня толькі на сёньняшніх сьвяткаваньнях 50-й гадавіны Эўразьвязу ў Бэрліне, а таксама на гадавіне Дня Волі ў Беларусі, якая адзначаецца на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Як паведаміў “Свабодзе” адзін з кіраўнікоў праекту нямецкі палітоляг Пэтэр Лізэганг, з дапамогай перакладчыкаў усе паведамленьні зь Менску будуць ісьці на нямецкай мове.

Бэрлінскія журналісты будуць трымаць сувязь як зь беларускімі ўдзельнікамі акцыі на Кастрычніцкай плошчы, так і з тымі замежнымі палітыкамі й карэспандэнтамі, якія цяпер знаходзяцца ў Менску. У бюро будуць працаваць тэлефоны гарачай лініі.

А 16-й гадзіне падвядуць вынікі дня ды склікаюць прэс-канфэрэнцыю.
XS
SM
MD
LG