Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэльскі паліцыянт: сорамна за калегаў зь Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У цэнтры Брусэлю, дзе сёньня сьвяткуецца 50-я гадавіна стварэньня Эўразьвязу, на пляцы імя Шумана ад 9-й да 12-й гадзіны праходзіць беларускі пікет з нагоды Дня Волі.

Каля двух дзясяткаў беларусаў прыйшлі на пляц з плякатамі “Жыве Эўропа, жыве Беларусь!”, “Беларусь павінна быць у Эўропе”.

Гаворыць старшыня Беларускага эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў:

“Бэльгійскія ўлады з разуменьнем ставяцца да беларускіх праблемаў, ведаюць, што ў нас у Беларусі адбываецца. Паліцыянты падыходзяць да нас і вельмі талерантна ставяцца, спачуваюць. Адзін зь іх сказаў, што яму сорамна за беларускіх калегаў, якія разганяюць мірныя дэманстрацыі”.

А 12-й гадзіне ў беларускай царкве ў Антвэрпэне — сьвяточная імша з нагоды Дня Волі.
XS
SM
MD
LG