Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Плошчу Свабоды заблякавалі аўтобусамі й грузавымі аўтамашынамі


Радыё Свабода Менавіта на Плошчы Свабоды з 14-й да 17-й гадзіны віцяблян заклікалі сабрацца прадстаўнікі дэмакратычнае апазыцыі, каб адзначыць разам Дзень Волі. Аднак ужо а 10-й раніцы плошча была застаўлена разнастайным транспартам. Навакольная двары і вуліца Леніна патрулюецца міліцыянтамі.

Нагадаем, што гэтаксама было й летась 19-га сакавіка, калі апазыцыйныя сілы гораду прынялі рашэньне зьбірацца на плошчы Свабоды на знак пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Тады зьбірацца давялося на ходніках каля летняга амфітэатру.



XS
SM
MD
LG