Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыца: затрыманы кіраўнік раённай арганізацыі Партыі БНФ Валер Пуціцкі


Радыё Свабода Увечары, 24 сакавіка, на шашы Рэчыца — Сьветлагорск міліцыя затрымала кіраўніка раённай арганізацыі Партыі БНФ Валера Пуціцкага.

З прадпрымальнікамі і кіраўніком абласной арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алегам Шабетнікам В.Пуціцкі ехаў у напрамку Менску.

Дзяржаўтаінспэкцыя спыніла аўтамабіль. У Пуціцкага і Шабетніка забралі пашпарты. Машыну з прадпрымальнікамі і актывістамі ў суправаджэньні ДАІ вярнулі ў Рэчыцу.

Намесьнік начальніка раённага аддзелу міліцыі Павел Рыжко загадаў затрымаць Валера Пуціцкага да панядзелка. Яму абвінавачваюць у лаянцы й бойцы, нібыта ўчыненай тры дні таму ў двары свайго дома. У той вечар зьбілі самога Пуціцкага.

Сацыял-дэмакратычнага актывіста Алега Шабетніка ў пастарунку трымалі больш за дзьве гадзіны. Разам зь ім у пастарунку былі і ягоныя дзьве непаўнагадовыя дачкі, якіх ён вёз на адпачынак пад Менск.

Паколькі спадару Шабетніку не было на каго пакінуць дзяцей, то яго ўрэшце адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG