Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтазакі на Кастрычніцкай плошчы Менску


Ганна Соўсь, Менск У Менску з раніцы міліцыя і спэцслужбы рыхтуюцца да магчымай акцыі апазыцыйных сілаў .

На Кастрычніцкай плошчы Менску ад самага ранку знаходзіліся "аўтазакі" -- спэцыяльныя аўтамабілі, якія год таму ўпершыню на гэтым жа месцы выкарыстоўваліся дзеля перавозу затрыманых людзей у спэцразьмеркавальнікі. А 10-й раніцы яны і іншыя міліцэйскія аўтамабілі былі заўважаныя побач з Палацам Рэспублікі.

На гэты час на плошчы знаходзіліся каля дзесятку байцоў спэцназу ў чорнай уніформе, а таксама работнікі камунальных службаў, Супрацоўнікі ДАІ кантралявалі заезды на плошчу.

На прылеглых да плошчы вуліцах таксама стаіць спэцыяльная тэхніка.

Крыху пазьней на нашым сайце глядзіце фотарэпартаж. Неўзабаве мы пачнем паведамляць пра падзеі вакол плошчы ў рэжыме on-line
XS
SM
MD
LG