Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Мірон вывесіў бел-чырвон-белы сьцяг да Дня Волі


Радыё Свабода Каля 9-й вечара нацыянальны сьцяг залунаў над так званым Духаўскім круглікам – цаглянай вежай, якую цяпер адбудоўваюць паводле гістарычных дакумэнтаў каля летняга амфітэатру.

Паводле пэўных крыніц, да сьцягу была прымацаваная цыдулка са словамі "Слава і вечная памяць героям Беларускай Народнай Рэспублікі! Мірон".

Нацыянальны сымбаль, узьняты ў самым цэнтры Віцебску, мелі магчымасьць убачыць шматлікія вечаровыя мінакі. Аднак літаральна праз колькі хвілінаў пра сьцяг даведаліся і міліцыянты. Яны наладзілі патруляваньне бліжэйшых двароў і вуліц, аднак няўлоўны Мірон унікнуў ад пагоні і гэтым разам.

Сфатаграфаваўшы бел-чырвона-белы сьцяг, які лунаў на вежы, супрацоўнікі міліцыі зьнялі яго ды завезьлі ў Кастрычніцкі райаддзел.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG