Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць рок-гуртоў адмовіліся ад удзелу ў канцэрце, які ладзіць БРСМ


Алесь Дашчынскі, Менск Рок-гурты “Крок”, “Killqitau”, “Screamline”, “Incilica” і “Тарпач” адмовіліся ад удзелу ў канцэрце, які ладзіць БРСМ 25 сакавіка ў рамках акцыі “За незалежную Беларусь”.

Паводле вакалісткі гурту “Тарпач” Вольгі Самусік, канцэрт мусіў адбыцца ў аэрапорце Менск-1. У інтэрвію Свабодзе Вольга Самусік сказала:

“Гэта мусіла быць прэзэнтацыя зборкі. Але мы адмовіліся, бо гэта мерапрыемства БРСМ. А мы ня ўдзельнічаем у палітычных мерапрыемствах. Гэта была б нейкая пляма на нашай рэпутацыі. Мы ня хочам гэта рабіць. Навошта? Мы проста хочам граць музыку. Справа ў тым, што мы толькі ўчора даведаліся, што гэта будзе за мерапрыемства , хто гэта ладзіць, і хто будзе плаціць грошы за гэта. І таму мы адмовіліся адразу ж”.
XS
SM
MD
LG