Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ж.М.Барозу чакае далучэньня Беларусі да эўрапейскай сям’і<b/>


Радыё Свабода Старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу зрабіў сёньня, напярэдадні юбілейных урачыстасьцяў ЭЗ заяву адносна Беларусі.

Ён падкрэсьліў, што "Эўразьвяз гатовы распачаць паўнавартаснае супрацоўніцтва з гэтай краінай” і што такое супрацоўніцтва магло б азначаць жаданьне аб’яднанай Эўропы “палепшыць якасьць жыцьця ў Беларусі, дзе людзі ў сярэднім зарабляюць ад 60 да 190 эўра”. “Я ўпэўнены, што людзі ў Беларусі ўбачаць ў гэтай працягнутай руцэ магчымасьць выбраць дэмакратычную будучыню. Я таксама вельмі спадзяюся, што беларускі ўрад пачне рэформы і спыніць самаізаляцыю”, – адзначыў старшыня Эўракамісіі. Ён дадаў, што “зь нецярплівасьцю чакае дня, калі Беларусь зойме сваё законнае месца ў эўрапейскай сям’і”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG