Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прыйшоў час вяртаньня Беларусі ў эўрапейскі дом”


Радыё Свабода “Моладзевы зьвяз” Нямецкай фэдэральнай зямлі Паўночны Рэйн -Вэстфалія (JU NRW) патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў.

“Асабліва нас хвалюе лёс лідэра нашай партнэрскай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча, які, нягледзячы на ўсе міжнародныя пратэсты, быў пазбаўлены волі на 18 месяцаў”.”, заявіў кіраўнік (JU NRW) Сфэн Фольмэрынг.Напярэдадні Дня волі “Моладзевы зьвяз” накіраваў ліст да беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з просьбай тэрмінова вызваліць іхнага беларускага калегу. Сябры “Моладзевага зьвязу” перакананыя, што “для Беларусі ды Ўкраіны прыйшоў час іхнага вяртаньня ў эўрапейскі дом”, гаворыцца ў прэс-рэлізе JU NRW.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG