Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Крысьціна Шацікава ў псыхiятрычнай больніцы?


Радыё Свабода Як стала вядома магілёўскім праваабаронцам, грамадзкая актывістка Крысьціна Шацікава знаходзіцца ў магілёўскай псыхіятрычнай больніцы. Праваабаронцы шукаюць магчымасьць афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі.

Крысьціна Шацікава была выкрадзеная невядомымі ўчора ўвечары. У міліцыю падалі заяву пра выкраданьне.

Тым часам затрыманыя двое моладзевых актывістаў – Антон Усьцімчук і Яўген Сувораў. Абодвум інкрымінуецца дробнае хуліганства.

Суд над Антонам Усьцімчуком адбудзецца заўтра а 9 гадзіне. Яму знойдзены адвакат. Судзіць будзе дзяжурны судзьдзя.

Яўген Сувораў знаходзіцца ў Ленінскай управе міліцыі Магілёва. Што будзе зь ім пакуль невядома.
XS
SM
MD
LG